Новости проекта
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Научный семинар
Голосование
Оцените полноту и актуальность информации представленной на сайте
Всего 40 человек

Сустрэча з пісьменнікамі Гродзеншчыны

Дата: 1 марта в 14:00, Обновлено 3 марта в 20:06
108 просмотров

28 лютага  2019 года ў нашай школе ў актавай зале адбылася цікавая сустрэча з пісьменнікамі Гродзеншчыны, якую арганізавалі бібліятэкары. На ёй прысутнічалі:  старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, Ганна Скаржынская-Савіцкая, Мікалай Пятровіч Іваноўскі.

Адкрылі цёплую сустрэчу вучаніцы 4 «Г» класа Раецкая Ульяна  і 5 «В» класа Швед Марыя, якія прачыталі вершы пісьменніц пра родную мову і родную зямлю. Вучні 4 «Г» класа праінсцэніравалі ўрывак з аповесці  Людмілы   Кебіч «Дамінанты лёсу».

Творчая сустрэча, напоўненая паэзіяй, вясёлымі загадкамі, прыказкамі  і  прымаўкамі  праляцела хутка і незаўважна. Асалоду ад роднай мовы, мілагучных  вершаваных радкоў  атрымалі прысутныя ў гэты дзень  вучні 4-5 класаў. Удзячныя вучні набылі кніжкі пісьменнікаў з іх аўтографамі.

Закончылася сустрэча прыемнымі падарункамі  для бібліятэкі. Людміла Кебіч  падаравала бібліятэцы кнігу «Игрушки для Валюшки», Ганна Скаржынская-Савіцкая  -  «Как ребята Деда Мороза спасали», а Мікалай Іваноўскі прэзентаваў  2 кнігі : «Сцяжынка дзяцінства» і  «Загадкі на ўсе выпадкі».

Сустрэча з пісьменнікамі Гродзеншчыны


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.